 |
Сяргей Дубавец Нарадзіўся 17 верасьня 1959 г. у Мазыры.
У 84-м скончыў журналістыку БДУ.
З 1991 галоўны рэдактар газэты «Наша Ніва» і кніг аднайменнага выдавецтва, аўтар радыёпраграм. Жыве і працуе ў Вільні і ў Менску.
«Паўната свабоды беларускага чалавека залежыць ад ягонае адпаведнасьці сваёй зямлі і непадзельнае адказнасьці за яе».
«Можа быць толькі беларуская Беларусь».
«Тры складнікі беларушчыны: Мова, Вёска, Вільня».
Страниц: 5, Записей: 50, тут: с 1 по 10
по 10 записей на страницу.
Другие страницы:
1
2
3
4
5
: остальные страницы »»
Изменить: по
5 10 20 50 записей на странице.
|
Max |
|
U jki dzen buli alternatiunuj vubaru prezidenta (Chagir M) R.B. vjsnoy 1999 g. Dzjkuj. |
16 траўня. | |  |
 |  |
|
Юрась Карпаў http://inform.org.by... |
|
1) Чым не дагадзіў Алег Дзярновіч ''НН'' (я ведаю яго з прыстойнага боку)? 2) Ці маеце тэстамэнт або даверчы ліст ад нашчадкаў заснавальнікаў ''Нашае Нівы'' на права выкарыстоўваць гэтае гістарычнае імя ? 3) Ці мяркуе хто-небудзь з тых філёлягаў, хто мае лучнасьць з замежжам,стварыць ангельска-беларускі ды беларуска-ангельскі слоўнік хоць бы на 25 тысячаў словаў? Тацьцяна Сьнітко друкуецца ў ''НН''? |
1) Пра гэта ў ''НН'' падрабязна напісаў Адам Глёбус. 2) Сын Антона Луцкевіча Лявон супрацоўнічаў з адноўленай ''НН'' зь першых нумароў. 3) Робіцца. Так. | |  |
 |  |
|
S. |
|
Извините, что обращаюсь по русски, но у меня есть друг белорус, а у него жена. Если выяснится, что в его отсутствие я узнал только то, что новый белорусский словарь распространяется только на CD, то жена ему вырвет по волоску всю шевелюру, а он в свою очередь выдерет волосы мне. Ведь он вряд ли сможет купить этот CD со словарем. Дайте совет, что делать в таком случае. Меня можете не жалеть, но имейте в виду, что в таком случае из-за вас не только я, но и один белорус останется лысым а-ля Лукашенко. |
Слоўнік ня будзе ані ''распаўсюджвацца'', ані, тым больш, прадавацца. Мы мяркуем раздаваць яго тым, каму гэта цікава, для абмеркаваньня. На дыскетах або CD - як Вам зручна. | |  |
 |  |
|
Вова |
|
Вось наконт Глёбуса. Ня ведаю, як ён там гаворыць у душы, але як ён гаворыць па-беларуску, дык гэта страх слухаць. На працы гаворыць збольшага па-расейску, у т.л. i з братам. Дачка Глёбуса па-беларуску гаварыць ня хоча. А вось нядаўна бачыў Глёбуса, якi прылюдна ляпаў сябе па кiшэнi i хвалiўся, як ён утрымлiвае Нашу Нiву i ўсiх пайменна. Здаецца, нядужа й п'яны быў. Цi ня ў гэтым прычына таго, што НН друкуе ўсё, што Глёбус пiша? I чаму гэта нехта думае, што Глёбус можа i хоча рабiць нейкую там беларушчыну прыбытковай? |
Глёбус - неад'емная частка сучаснае беларускае літаратуры і культурнае прасторы. Таму і друкуем. | |  |
 |  |
|
Юрась |
|
1) Хто яшчэ, з квалiфiкаваных мовазнаўцаў удзельнiчае ў працы над слоўнiкам? Цi Вы лiчыце, што справiцеся ўдваiх з Шупам? 2) Абмеркаваньня слоўнiка ў Iнтэрнэце яўна недастаткова. Надта ж малая колькасьць беларускамоўных карыстальнiкаў, каб было паўнацэннае абмеркаваньне. I сярод гэтых карыстальнiкаў зусiм мала тых, хто мог бы зрабiць кампэтэнтныя заўвагi. Якiя яшчэ варыянты абмеркаваньня Вы плянуеце? |
1) У праекце, апроч названых, удзельнічаюць Зьміцер Саўка і Вінцук Вячорка. З часам, верагодна, утворыцца больш шырокая Рада. Наша задача - зрабіць аснову. 2) Будзем раздаваць на дыскетах і CD. Друкаваны варыянт пакуль не прадугледжаны. | |  |
 |  |
|
w.k. |
|
Januk, Wolf: paszto takija najezdy? ;) Sp.Dubaviec: Vyniki aposzniaha pierapisu sviedczac, szto vialikaja kolkasc bielarusaw u chacie razmawlajuc pabielarusku (!). Ci vierycie Vy hetym liczbam? I u czym ich vartasc u daczynienni da NN? A heta viadzie da nastupnaha pytannia: czamu niama hroszaw? czamu fundacyja NN pradaje knihi tak (hety Vital, ci jak jaho), byccam zacikawlenaja u chutczejszym bankructvie? Niauzo Hlobus niazdolny zrabic ''bielaruszczynu'' prybytkovaj? ;) Niauzo Vy nia czuli pra Public Relations? Pryjemna byc kulturnickim anklavam, ale z^ kali Vy zacikawlenyja pospiecham spravy - vy musicie dumac nad hetkimi pytanniami, ci nia tak? |
Веру, бо лічу, што і беларускія людзі, якія не гавораць пры тым і па-расейску (псыха-лінгвістычны аспэкт), гавораць па-беларуску. Ня ў гэтых людзях ''корань зла''. Яны складаюць абсалютна паўнавартасную базу незалежнай беларускай нацыі. Для ''НН'' гэта наш народ, які нам цікавы і які, сапраўды, мала датычны да справы фундаваньня газэты. Тут шмат маіх асабістых пралікаў, але я над гэтым працую. Фундацыі ''НН'' не існуе зь лістапада 1999 г. Пра ліквідацыю было паведамлена ў газэтах. Пытаньне да Глёбуса. Усе праекты Public Relations у Беларусі праваліліся. Прычына няпосьпеху справы, на маю думку, у слабой культурна-асьветнай ''падложцы'', на якой стаіць кволая беларуская палітыка. | |  |
 |  |
|
Januk http://Latushka.com... |
|
Папершае, дзякуй за разгорнуты адказ. Але засталіся ўсё ж такі некаторыя недакладнасьці па некаторым пытаньням. ''Расейскія чыноўнікі адкрыта кажуць, што Беларусь мусіць увайсьці ў РФ на правах суб'екта фэдэрацыі (нядаўна гэтую думку паўтарыў Г.Папоў).'' Гм. Не маглі бы ўсё ж такі назваць канкрэтныя імёны і спасылкі? Калі гэтак адкрыта гаворыць які небудзь Жырыноўскі - гэта адное, калі гэта афіцыйная пазыцыя дзяржаўнага чыноўніка - гэта зусім іншае. Хто такі ''Г. Папоў''? ''Сілавікі ФСБ бесьперашкодна перамяшчаюцца на пасады ў КГБ РБ і часам нават прэм'ерамі становяцца ў нас. Апошняе прызначэньне Ўсхопчыка зробленае на загад Масквы (Ландсбергіс тыдзень таму прыводзіў доказы гэтага).'' Выбачайце, але яны ўсе - грамадзяне РБ. Потым із ставіць ППРБ - беларускі кіраўнік беларускае дзяржывы, які быў абраны менавіта беларусамі. Я да таго, што мы (беларусы) самі знайшлі сабе гэтае ліха на сваю галаву і ясны пень што не выкарыстаць гэткаю магчымасьць для Расеі было б проста абсурдна. ''РПЦ -- рэальна расейская (замежная) царква, што кіруецца з Масквы і пастаўленая ў нас па-над усімі іншымі.'' ізноў такі, я кажу пра апошнія 10 год. РПЦ - гэтая пачвара ўзьнікла вельмі даўно. ''Расейскія тэлеканалы -- паспрабуй адключыць... А гэта магутны сродак замбаваньня!'' Гм. Адключаць? А як жа свабода слова? :) На маю думку трэ не адключаць, а ствараць свае канкурэтназдольныя праекты. Але называць расейскае тв фактам расейскае імпэрскае агрэсіі - гэта ўжо занадта. ''Расейскія партыі стварылі ў Беларусі свае філіі (ЛДПБ, Яблоко, Отечество, камуністы), якія існуюць за расейскія грошы.'' Ну гэта ўжо проста сьмешна. Гэта ўсё не партыі, а паліткружкі. ''Чыгір ішоў на выбары за расейскія грошы і з Расеі.'' Сп. Дубавец, калі будзе гэткая магчымасьць, трэ і ў чорта грошы браць на добрую справу... ''У справе зьнікненьня апазыцыянэраў так ці інакш фігуруюць расейскія суб'екты...'' гэтак сама як і пшэцкія і літоўскія. І што? Я нешта не зразумеў пры чым тут ''фігураваньне ў справах'' да агрэсіі? ''Расейцы зь дзяцінства выхоўваюцца са сьветапоглядам асноўнае нацыі, безумоўна вышэйшае за ўсякіх калмыкаў і хазараў. А гэта і ёсьць шавінізм.'' адкуль Вы гэта ведаеце? ''На маю думку, сутнасна расейская палітыка ў Беларусі нічым не адрозьніваецца ад такой самай у Чачэніі.'' Гм. Чачэнія - гэта суб'ект расейскае фэдырацыі, што жыве па яе законах. Гэтае пытаньне я задаў таму, што я проста вар'яцею, калі мне даводзіцца выслухваць ад нашых старых беларускіх нацыяналістаў пра тое, што ''вось гэтак усё дрэнна, бо Расея і г.д.'' Камень падае на галаву з паскарэньнем 9.81 м/с - але не таму, што ён мае шавіністычныя імпэрскія памкненьні, а таму што гэткія законы прыроды. І ніяк ня могуць зразумець, што праблема не ў ворагах-суседзях, а ў нас саміх. ''Дэмакратычная дзяржава -- надта няпэўнае вызначэньне.'' Ок. крыху перараблю пытаньне - вонкавая палітыка ЗША зараз - палітыка дэмакратычнае дзяржвы, ці палітыка новае Імпэрыі? ''Аднак калі ў РНЕ ў такой сытуацыі ёсьць толькі адзін кірунак разбуханьня -- фашызацыя, дык у ''Края'' больш верагодны кірунак -- ратаваць краіну і нацыю ў выпадку адкрытае агрэсіі і калянізацыі.'' Г.з. Вы лічыце, што ў адкрытае, менавіта _вонкавае_, агрэсіі - неблагі шанец? ''Таму трэба такія арганізацыі разглядаць як аб'ектыўную дадзенасьць, чыё існаваньне на маргінэсе сьведчыць пра здароўе грамадзтва.'' От ня думаў што існаваньне ультраправых нацыяналістычных арганізацыяў ''сьведчыць пра здароўе грамадзтва''... |
Былы мэр Масквы. Дазволю сабе не шукаць цытатаў і спасылак -- ня маю на гэта часу. Грамадзянства РБ ужо плянуецца перамяніць спачатку на ''саюзнае'', а пасьля -- на РФ. Тое самае плянавалася з валютай, але ''саюзная'' валюта ''не атрымала разьвіцьця'', і Лукашэнка ўжо заявіў, што будзе ў нас расейскі рубель. Тое самае і з грамадзянствам. Наконт ''мы самі абралі'', я перакананы, што не бывае народаў-самагубцаў. Народ -- як прырода, у якой самагубствы -- рэдкія выключэньні. Палітыку робяць інтарэсы асобных дзеячоў, кланаў etc. Але інстытут РПЦ непараўнальна ўзмацніўся ў Беларусі менавіта ў апошнія 10 гадоў. Гэта вельмі каварны сродак замбаваньня. Канкурэнцыя была б магчымая, калі б расейскія каналы трансьлявала не дзяржава, а прыватны перадатчык. Гэта зарэгістраваныя партыі, якія ў любы момант гатовыя ўключыцца ў агульнарасейскае палітычнае жыцьцё і прадстаўляць там беларускі электарат Зюганава, Жырыноўскага, Лужкова, Яўлінскага (натуральна, не Абрамавай). Спонсар укладае ў свае інатрэсы. Адпаведна, чорт -- у чартоўскія. Сёньня Беларусь ня ведае ўсеахопнай палянізацыі ці літуанізацыі. Разумныя кніжкі чытаў. У мяне іншае меркаваньне. Найперш -- у нас самых і таму якраз, што мы самі становімся аб'ектам маніпуляцыі суседзяў. Гэта не імпэрская палітыка. Няма імкненьня калянізаваць іншых. Навязваюцца пэўныя падыходы, але яны, як правіла, прагрэсіўныя. Што рабіць, калі ў сьвеце яшчэ хапае дзікунства і цывілізацыя імкнецца ''падцягнуць адсталых''. Вонкавая агрэсія можа мець і ўнутраны характар -- агрэсія калянізатара, марыянэткі і пад. Існаваньне на маргінэсе -- другое важнае. | |  |
 |  |
|
Wolf |
|
Была некалi НН 'газэтай для сяброў', была й 'элiтарнай лiтаратурнай газэтай', была й 'газэтай без палiтыкi' (хаця лепш бы яна такой i заставалася, можа б не было такiх фантасмагорый, як заклiк да Шарэцкага прызнаць незалежнасьць Чачнi ўсьлед за талiбамi). Пытаньне 1. Як будзе разьвiвацца НН у блiжэйшай i далейшай будучынi? Пытаньне 2. Якiя меры будуць прымацца дзеля падвышэньня прафэсiйнага журналiсцкага ўзроўню Нашай Нiвы? Што нi кажы, а тая ж БДГ, нягледзячы на рэвэрансы ў бок улады, больш прафэсiйная, чым НН. Я не прыхiльнiк рознай фiдуты, але хiба беларускамоўнасьць тут можа быць апраўданьнем? Ясна, што БДГ мае магчымасьць, напрыклад, паслаць карэспандэнта ў Чачню, а НН толькi можа напiсаць загаловак тыпу 'Беларускiя хлопцы дабралiся да Чачнi', але ж з гэткiх ''сэнсацыяў'' сьмяюцца й журналiсты, i чытачы. (Здаецца, тут я правiльна сфармуляваў пытальныя сказы i не забыўся паставiць пытальнiкi, дык цяпер ня скажаце, што 'тут няма пытаньняў'? Хаця, пры Вашым жаданьнi, i ў папярэднiм маiм пасланьнi можна было б знайсьцi на што адказаць). |
1. Кірункі вызначаныя і ня раз прамоўленыя. Праблемы найчасьцей маюць нятворчы характар. 2. Гэта частка першага пытаньня. Увогуле ж нас у прафэсійным сэнсе часта мераюць меркай расейскага інфармацыйнага поля (маю на ўвазе ня якасьць, а спэцыфіку). Трэба мець на ўвазе, што ''НН'' -- беларуская газэта. Вось менавіта пра гэта я і кажу. Карэспандэнты ''НН'' (Т.Сьнітко, А.Дашкевіч і Л.Ушкін) працавалі ў Чачэніі ў часе прэзыдэнцкіх выбараў А.Масхадава. Дзякуючы ім і іх сувязям, рэдакцыя вельмі добра арыентуецца ў сёньняшніх чачэнскіх падзеях. Наконт сьмяюцца... Даводзілася чуць, як расейскія ''прафэсійныя чытачы'' сьмяюцца зь літоўскіх альбо польскіх публікацыяў. Даводзілася чуць таксама, што ''для нас, знаете, что Вячеслав Францевич Кебич, что Беата Тышкевич...'' альбо ''вы, ребята, белорусы? Ну, что там ваш Снегур?'' Гэта ўсё ''сьмехі'' з аднаго шэрагу. Ніколі вуха і вока, выхаваныя расейскай прэсай і тэлевізіяй, ня прымуць адметнасьць іншае нацыі адэкватна, а толькі са сьмехам ці зьдзекам. Пры тым усё расейскае -- хутчэй прафэсійнае, чым беларускае. Гэтаксама як ''хрысьціяне і каталікі''. Магчыма я памыляюся, але кажу тое, што адчуваю. | |  |
 |  |
|
|
|
''Амаль'' пераможца сп-р Вінцук Вячорка (ляўрэат прэміі часопіса ARCHE ''За сумленнае слова'') ''і талака'' ў ЗША амаль спатыкаюцца з прэзыдэнтам краіны на афіцыйным узроўні. Абяцаная падтрымка беларусам. Ці варта чакаць, што той беларускі правапіс, які выкладае сп-р В.Вячорка ў дзяржаўным беларускім ліцэі ды ТБМе ўрэшце зьявіцца для шырокага кола чытачоў у даступным выглядзе (слоўнік -- справа добрая, калі не за 30$ -- але ягоная аўдыторыя больш вузкая, чым для масавай таннай прапаганды несавецкага правапісу сярод, прынамсі, ''аб'яднанай апазыцыі''. Адчуйце розьніцу!)? :/) ''НН'' бессаромна называе сябе ''першай'' беларускай газэтай, а ''Мужыцкая праўда'' Кастуся Каліноўскага ''нулявая''? А колькі ўсяго цяпер на Беларусі беларускіх газэтаў? А ў ''сталічным'' Менску сколькі? А зарэгістраваных і прафэсійных? (:-... У анонсе БДГ (17 чэрвеня 2000 году №90, Дина Шаран ''Музыка бывает...'') пра апошні CD ''Вольныя танцы-2'' Беларускай Музычнай Альтэрнатывы заўважана: ''Возвращаясь к концепции альбома, отметим: настоящей альтернативы тут почти нет.'' Нагадаю, што там прадстаўленыя тыя ''сталічныя'' ''выдатнасьці'', якія нядаўна тут узгадваліся з пэўнае прычыны. Ці згодныя з высновай БДГ? :-[ Што кепскага ў аголенай эмоцыі ў якасьці аргуманта, асабліва ў палітыцы, ды тады, калі на тое маеш натуральнае права? (:-0 |
Правапіс і слоўнік -- гэта адзіны праект. Не разумею іроніі. ''Мужыцкая праўда'' была ўлёткай, яшчэ Антон Луцкевіч даводзіў гэта адмысловым артыкулам. Што да сораму, дык любое называньне сябе -- ''бессаромнае''. Усяго беларускіх газэт шмат, колькасьць залежыць ад таго, што Вы ўкладаеце ў слова ''беларускіх''. Згодны. З аргумэнтацыяй -- не заўсёды. Беларускае -- ня значыць альтэрнатыўнае. Аголеная эмоцыя ня можа быць аргумэнтам. Інакш нам трэба было б адразу браць адзін аднаго за горла, а не імкнуцца даслухаць і паспрабаваць думкі іншага ўспрыняць як свае. | |  |
 |  |
Другие страницы:
1
2
3
4
5
: остальные страницы »»
Изменить: по
5 10 20 50 записей на странице.
|
 |
 |
Квартиранты |
 |
 |
Кнопки |
 |
|
|