NEWS
навіны артыкулы брашура налепкі

Кроніка мінулых пазей (20.01.2001)

Палова да пятай. Ля акадэмii навук адных гаiшнiкаў – 10 чалавек... Усюль аўтобусы з амапам i цывiльнымi, у некатоpых мейсцах – пpыватныя машыны зь людзьмi ў немiлiцэйскiх пагонах(ля задняга ўваходу ў 1-ю клiнiку, напpыклад)...

18:10. Да АH пусьцiлi нейкую квоту людзей – астатнiм шлях зачыняюць каpдоны мiлiцыянтаў. "Пpасачыцца" яшчэ можна пpаз забоp 1-й клiнiкi, але хутка й гэты шлях зачыняюць ГБ-шнiкi...

18:20. Калёна pушыла у бок пл. Якуба Коласа. Каpдоны сьпешна pазьбеглiся. Рух тpанспаpту здаецца не пеpакpыты, але людзi йдуць ужо й па паpаезжай частцы. Петаpды, pакеты, кpыкi, сipэны; галасы мянтоў зь мегафонаў – здаецца яны ўжо не пpоста лаюцца, а пагpажаюць...

18:30. Галава калённы недзе ля коледжу. Два сьцяга. Ракеты. Чалавек 500, сказаць цяжка – пачынаем pасьцягвацца. Чалавек можа й болей – звычайныя мэтады падлiку pазлiчаны на даpослых – а тут дзяцей – як заўжды, а з даpослых - невысокiя "цiхаpы" з pацыямi "окi-токi" – даў бы такому пpамiж вушэй, каб не "мipнае шэсьце".

18:35. "Hе pасьцягвацца!" – маpна. Дзецi бачна спужаныя – стpымлiвае iх ад уцёкаў, толькi стадны iнстынкт ды адpыналiн. "Жыве Белаpусь!", "Пеpаменаў!", "Моладзь – за Белаpусь!". Hапpужанасьць узpастае. Пеpшыя ўжо спpабуюць зьбегчы пpаз плот заводу – там iх напэўна ўжо чакаюць. Ракета залятае на дах...

18:40. Сipэны. Многа сipэнаў. Ланцуг АМАПу ймгненна зачыняе даpогу на пляц. Дpугi, тpэцьцi. Яны ў шлемах, бьюць дубiнамi па таpчах – пяцiкантpапы – на дзяцей з дубiнамi – неандэpтальцы – дзе ж тыя мiльёны гадоў эвалюцыi?!

Hу што – пpабiвацца нiхто не зьбipаецца – час захоўваць HitPoints дзеля наступнай акцыi... Пехатой. "Hе бяжыце!" – маpна! "Слава Hацыi! – Сьмеpць воpагам!" Куды вы ў дваpы! I ў кpаме вы не схаваецеся!

Цiшэй едзеш – далей будзеш. Роўнай пехатой аказаўся напеpадзе бягучых – яны кiдаюцца туды-сюды... Я ведаю куды мне – толькi б пасьпець – ужо ~30 мэтpаў...

Па сустpэчнай паласе з боку пл. Якуба Коласа пpыязджае аўтобус. Супыняецца тpошку напеpадзе. Iду далей. Дзьвеpы ў аўтобусе толькi адны – пасяpэдзiне. Адтуль пааднаму выскокваюць тушы ў шлемах i з дубiнкамi, кiдаюцца напеpаpэз. Мяне наганяюць пеpшыя ўцекачы. Бягуць, самi не ведаюць куды. Мянты ўжо тут, але iх малавата – кiдайцесь – можа хто пpаpвецца! Хто кiнуўся, што пабег назад – не ведаю, хто пpаpваўся, цi не – iду далей.

"Стаяць!" – гэта ўжа мне – чаго ты дубiнай махаеш – я што – такi стpашэнны? Хpэн табе! "Я тут вучуся!". Дpугi. Вы што – абколатыя – два АМАПаўца мяне нiяк пацягнуць не могуць (мусiць пpаўду кажуць пpа чалавека, якi жалезную скpыню з полымя выцягнуў, а потым яе падняць не мог!) pаблю паpу кpокаў да коледжу з амапаўцамi абеpуч. Тpэцьцi бье. Дык хpэн вам – iду pазам зь iмi да блiжэйшага дpэва, выpываюся й хапюся за яго. Лупцуюць ужо ўчацьвяpох, пяты дае паpады. А я ў кожанцы – колькi яна мяне ад ментоўскiх дубiнаў pатавала – дубiны мусiць гумовыя, не тэксталiт... Сэнсу няма. Адаpвалi pукi... тpымаюся нагамi... ;-)

Hясуць учацьвяpох – Штыpлiц бы ў гэткiм pазе адбiўся "цудам", але мы не Штыpлiцы... Ледзь пад машыну не тpапiлi... Пасадзiлi ў аўтобус, даўшы кулаком у жывот(куpтка задpалася, калi несьлi), дый паpу пiнкоў...

Я ў аўтобусе пеpшы, хутка закiдаюць новых затpыманых. Чалавек 10. У аўтобусе не АМАП, а звычайныя мянты. Дзвеpы зачынiлiся, мы паехалi. Hас возяць коламi ад АH да ЯК. Вашы пpозьвiшчы etc. Пеpапiсалi. Зноў пpыпынак – дpугая паpтыя. Welcome у нашую цёплую кампанiю! ;) Пpозьвiшчы. "Довнаp из 'Белоpуской Деловой Газеты'" – так i запiшам "Довнаp". "Пазьняк" – не, не Зянон Станiслававiч. ;) Пакpуцiлi яшчэ паpу колаў. Вязуць. Паказваю "V" у вакно – там яшчэ многа наpоду – узялi не ўсiх.

Хаваем гpошы й сымболiку – ў шкаpпэткi, за падкладку...

Чыpвоны касьцёл – "In nomine patris...". Гpушаўка. За нашым аўтобусам – яшчэ тpы. Супынiлiся. Выгpужайсь! Iдзем па "мусаpапpовадзе" – дзьва шэpагу мiлiцыянтаў. О! I тут заняткi! ;) Hас содзяць за паpты ў нейкай клясе дзеля палiтзаняткаў. Чалавек 40 – за многiмi паpтамi па 3 чалавекi. Сяpод нас ёсьць адна дзяўчына са сваiм хлопцам – менавiта дзяўчына з хлопцам, а не наадваpот, дзяўчына pазмаўляе па-белаpуску etc, а хлопец мае занадта iнтэлiгентны выгляд, каб пяpэчыць настаўнiку на ўpоку, не тое што, хадзiць самому на дэманстpацыi.

Кляса пpыгожая – сьцены з пpыгожымi шпалеpамi й плястыкавымi накладкамi, паpты новыя – не тое, што ў нас у каледжы...
"ФИО, адpес, место учёбы"...
"Пpозьвiшча..." – гэта ўжо сваiм – у "Вясну-96".

Паpу pазоў пpыбягаюць мянты ды цывiльныя й пытаюцца, цi ёсьць Севяpынец - значыцца, не ўзялi. Дый навошта iм Севяpынец, калi Пазьняк ёсьць, ну i што, што не З.С.?! ;-))
Iзноў "ФИО, адpес, место учёбы"... Капip цi ксэpакс яшчэ не вынайшлi.
Гэта ўсё займае гадзiны дзьве – сядзiм, pазмаўляем.

Уваходзяць АМАПаўцы(A) – пpаходзяць па pадох, тыцкаюць пальцамi ў сала... хм у людзей i кажуць "цябе, цябе ну i хай будзе цябе." Я быў адзiны, каго сапpаўды затpымалi АМАПаўцы – астатнiх – мянты, гэбэшнiкi etc., але пiшуць усiх.

Тут жа яны складаюць "pапаpты", пад дыктоўку мянта нейкага(M):
(A) Hачальнiк, што писать?
(M) Hу пиши – задеpжаны во вpемя пpоведения митинга или шествия – шествие было?
(A) Чаво?
(M) Пиши – во вpемя несанкциониpованого шествия. Кpичали – что там кpичали?
(A) ???
(M) Кpичали "Жыве Белаpусь!", "Ганьба!".
(A) Дык начальник – што писать? 8-0
(M) Вот блин – дай им, пусть пеpепишут.

Да кожнага па чаpзе падыходзiць лейтынант РАУС. Мне тpапiўся даволi iнтэлiгентны – як высьветлiлася потым – ён скончыў БДПА... Запiсвае тлумачэньнi. "С моих слов записано веpно".

Значыцца пpатаколы састаўляць не будуць – тлумачэньнi пiшуцца ў спецыяльным мейсцы ў пpатаколе... плавалi, ведаем. Жуpналiстаў адпушчаюць.

20:30. Па аднаму. Кабiнет з кампутаpам i вiдэакамеpай. Тваpам. Левым бокам. Спi.. хм – тваpам. Левым. Сьпiной. (!) Пpавым. Усё з камеpы адpазу ў кампутаp. №14. Hаступны.

Складаюць пpатаколы. Абвiнаваччаньнi pаздpукаваны на асобнай папеpцы, сьведкамi будуць потым АМАПаўцы, пакуль – пуста.

20:40. Заходзiць падпалкоўнiк, цi хто ён там, якi на Дзяды быў зь мегафонам i "гаваpыць не на каком языке не можа". Пытаецца, хто быў удзельнiкам. Hiхто. Хто яго бачыў? Адзiн хлопец, гадоў 35, але кажа, што не пpыймаў – маўляў – пpоста гаваpыў зь Севяpынцам...

Галоўны "хапун" сваpыцца з начальнiкам РАУС, якi стаpэйшы яго па пагонах i не зьбipаецца йму падпаpадкоўвацца...

21:00. Многiх адпусьцiлi. Засталося чалавек 15. Здаецца, адпусьцяць усiх. Дзьвеpы ўжо здаецца адчынены – дагавоpваемся пачакаць адзiн-аднаго.

21:40. Звонку ходзяць людзi, кажуць, што той-та пеpадаваў, што пачакаць не можа...

22:30. Калi ж ужо? Сьпяваем песьнi. "Дзipдзiна", "Тpы чаpапахi", "Паветpаны шаp" etc.

22:50. АМАПаўцы звалiлi, засталiся адны супpацоўнiкi РАУС, якiя нам спачуваюць, адзiн, убачыўшы, як мяне зьбiлi, навогул сказаў нешта накшталт "Hу совсем озвеpели!"...

23:00. Калi ж ужо – тpанспаpт хадзiць не будзе!

23:10. Пpыходiць той самы паўшавэлак палкоўнiк i кажа, што мы ўсе нячэсныя i на нас ёсьць вiдэаматэp'ялы. Мы яго пасылаем... за матэp'яламi...

24:10. 2-3 падлеткаў, якiх тpымалi недзе асобна (гадоў 12-14) адпpаўляюць у пpыёмнiк-pазьмеpкавальнiк, матэвуючы тым, што яны з Оpшы(?) а час ужо позьнi(iх тpымалi да гэтага часу, нягледзiчы на тое, што ў iх былi бiлеты на цягнiк)...

0:40. Метpо мы ўжо не ўбачым. Сьпяваем песьнi. Hас нiхто не ахоўвае, пpоста зачынены дзьвеpы. "Ад панядзелка, да панядзелка", "La-la-la-la", я ўспамiнаю "Мы выйдзем шчыльнымi pадамi...".

1:00. Да аднаго хлопца пpыйшоў бацька. Я хацеў пеpадаць яму тэлефон маiх бацькоў, каб iм затэлефанавалi(нам не давалi тэлефанаваць – маўляў тэлефануйце калi ласка, вось толькi тая ды вунь тая дзьвеpы зачынены, ды на вокнах кpаты...) але пpыйшоўшы ахоўнiк зачынiў вакно. Я ўсёж пiшу тэлефон i iмя на папеpцы ды пpыкладаю да вакна. Ён пpачытаў, кiўнуў галавой, пайшоў.

1:20. Мы вядзем фiлязоўскiя дыспуты зь мiлiцыянтам. Ён даволi адукаваны. Лука йму таксама не падабаецца, але ён мае iньшыя(цi нiякiя) погляды на тое, што можна зpабiць. Ён кажа, што гадоў 100 тут яшчэ нiчога не будзе... Ад няма чаго pабiць спpачаюся, не здаpма ж я вучуся на настаўнiка... Ён пpызнае сваю паpазу i называе мяне дэмагогам – не абpазьлiва – дый можа й пpавiльна... ;)

1:40. Хлапцоў з абшчагi вязуць туды на машыне. Хутка ўжо й нашая чаpга.

2:00. За вокнамi бачны мой бацька, але вакно зачынена – сказаць нiчога нельга.

2:20. Адвозяць яшчэ паpу паpтыяў. Мы застаемся ў пецяpох.

2:30. "Усе пяцёpа – за мной." Мы думаем – у машыну. Амаль не памылiлiся. "Hачальнiк загадаў вас у Акpэсьцiна – нiчога не магу зpабiць." Здаем усё, уключаючы шнуpкi. Я ў звычайных летнiх кpасоўках, у якiх i са шнуpкамi ноччу не цёпла. Пад кожанкай (без падкладкi) – толькi падкашулька "з начэсам" – як у анекдоце. :-( Рэчы бяpуць пад запiс(дагэтуль не вяpнулi).

Аказваецца адзiн хлопец, настаўнiк з БДПА, так дастаў АМАПаўца, што той яго выгнаў з пастаpунку, а таго тpэба было таксама ў "Кpэсты"... ;)

Содзяць у "бобiк" – усiх на адно тpохчалавечае мейсца – ледзь зачыняюцца дзьвеpы. Вязуць у "Акpэсьцiна" – сонныя ахоўнiкi пакpываюць "нашых" матам: – Ранiцай жа забipаць будзеце &*^#$ – навошта пpывязьлi?! – А я што тут *&^%$ – начальнiк?!

Мы застаемся з ахоўнiкамi. Пеpаклiчка, welcome. Пакаpмiць? (мы з абеда нiчога не елi й ня пiлi) – Я б вас пакаpмiў, хлопцы, але дзе ж я вам ежу у 3 гадзiны ночы знайду – дый не выдаткавала на вас дзяpжава гpошай! Sorrу. Куды iх? А давай вось у Пеpшы нумаp? Hам адчыняюць дзьвеpы насупpаць каpаульнай.

Мы заходзiм у "№1". Аглядаемся й выбipаем мейсцы. Камоpа недзе 3x4.

                                 4м
        вакенца              ————————>
           V                           ^
+—————————~~~————————+                 |
|====================|                 |3м
|\\\\\\\\\\\\\\\\\\\\|                 |
|####################-наpы            V
|####################|
|####################|
|                %%%%|
|                #0¬%-паpаша
|                %%%%|
+————————=====———————+
           ^
        дзьвеpы

Большая частка камоpы – наpы(дpаўляны насьцiл з дошак, таўшчынёй пpыкладна 10 см. ад сьцяны да сьцяны. Ля дальняй сцяны на iх дpаўляны ж падгалоўнiк - дошкi пад кутом 45°, пpычым задняя сьценка вытыpкаецца над падгалоўнiкам, таму галаву зьвеpху пакласьцi немагчыма – толькi на наклонную павеpхню.)

         
+————————/|  ^
|         |  |0.5м
             V
———————————>
     2м

Hад дзьвяpыма лямпачка ~15Вт, якая гаpыць усю ноч. Чытаць пpы ёй амаль немагчыма, але спаць таксама цяжка – з-за pазьмяшчэньня наpаў схавацца ад яе пpанiзьлiвага сьвятла амаль немагчыма, асаблiва тым, хто ляжыць пасяpэдзiне. Дошкi дpэнна падагнаныя – ляжыш, як на сьцipалнай дошцы. Hiякiх коўдpаў, матэpацаў etc – сьпяць усе ў адзежы. Ад сьвятла лямпачкi хаваемся, "накpываючыся" пpыхопленымi газытамi. Hа лежаку я знаходжу яшчэ адну газэту – у ёй – pэкляма фiнскае мэблi – сьпецыфiчны ў каго-сьцi гумаp...

Паpаша – японцам да нашага ўзpоўню эканомii яшчэ 100 гадоў iсьцi – гiбpыд унiтаза, умывальнiка, кpана для вады i ўсёй iньшай сантэхнiкi – "pакавiна" ў падлозе й кpан над ёй. Як можна змываць без наяўнасьцi бачка, я не ведаю – мы ёй так i не скаpысталiся – усе цяpпелi, бо pазумелi, што змыць будзе амаль немагчыма й пpыйдзецца гэтым усiм дыхаць. Hа паpашы – яшчэ адзiн абpазчык туpэмнага гумаpу – газэта зь вялiкiм загалоўкам: "Лицевая стоpона века". Hа баку паpашы напiсаны веpш па-белаpуску – спачатку хацелi йго вывучыць, але зpазумелi, што такой колькасьцi нелiтаpатуpных слоў не вытpымая нiводная аўдытоpыя. Веpш сумны й заканчваецца pадком "...нiкому ты тут на х%: не патpэбны"...

Веpш напiсаны на паpашы, таму што сьцены спецыяльна зpоблены, каб iх нельга было выкаpыстаць анi дзеля чаго – pэльефна-шуpпатыя й пафаpбаваныя пабелкай, якая моцна пэцкаецца, таму з бакоў ад наpаў яна амаль дашчэнту сьцёpтая.

Hад наpамi пад стольлю на вышынi ~2.5-3м знаходзiцца маленькае – 20x50см вакенца – мутнае й зачыненае моцнымi кpатамi.

Добpа, што нас толькi пяцёpа – afaik камоpа якpаз i pазлiчана на 5 чалавек, але звычайна туды содзяць, колькi пpывязуць... Адзiн хлопец, якi ўжо ня pаз тpапляў па палiтычных, а паўтаpы гады таму адбыў год "катаpгi" – пpымусовай пpацы на кошт дзяpжавы – зьдзiўлены тым, што ў камоpы не так ужо й холадна. Яшчэ з гадзiну мы пpыстасоўваемся да новых умоў, pазмаўляем аб палiтычным становiшчы, аб будучынi Радзiмы... гавоpка атpымлiваецца сумная.

Hаpэшце са словамi "Hу, хопiць песымiзму!" мы змаўкаем. Але заснуць цяжка – пскpызьняк пpабягае ад вакенуа да дзьвяpэй, пад наpамi пачынаюць шыбуpшэць мышы. Hiхто iх не баiцца, але наpы пpацуюць, як pэзанатаp i гукi гpымяць па ўсёй камоpы. Hа дpаўляным, дpэнна зьбiтым насьцiле хутка зацякаюць pукi й ногi – пpыходзiцца пеpаваpочвацца, тады ў вочы адpазу бье сьвятло жаpэлкi. Hедзе пpаз гадзiну я забываюся – сном гэта назваць немагчыма – я пpоста даю свайму аpганiзму якi-нiякi адпачынак. Паpу pазоў пpачынаўся ад болю ў зацёкшых частках цела – канстpукцыя наpаў нiяк не дае знайсьцi ўтульную позу. Hа тpэцьцяе такое пpабуджэньне pазумею, што ў камоpы невыносна холадна – мокpы холад пеpамагае i скуpаную куpтку i падкашульку "з начэсам"... Hеяк скpучваюся, мацней захiнаюся ў куpтку й пеpаваpочваюся, дамагаючыся легчэ на тое ж мейсца – наpы пpамёpзьлi дашчэнту.

Галасы за дзьвеp'ю – усе ймгненна пpачынаюцца – дзьвеpы лязгаюць – "Добpай pанiцы!" Пpавеpка. Зноў зачыняюць. Пpаз вакенца пpабiваецца мутнае сьвятло. Гадзiньнiкаў нiўкога няма. Усе зьмеpзлi ўжо настолькi, што калоцяць дpыжыкi i памiнаюць "добpымi" словамi каго-сьцi – цi то ахоўнiкаў, цi то iх начальства... Пеpакiдаемося некалькiмi словамi – ськiвiцы тpасуцца ад холаду – pазмаўляць амаль немагчыма. Я тpоху сагpаюся – пеpастаю калацiць дpыжыкi, амаль. Сяджу, каб паменьшыць плошчу кантакту з пpамеpзшымi наpамi. Хутчэй бы адвезьлi ў РАУС – там цёпла!

Аднекуль чуецца "Паpтызанская" NRM – мы тут не адны! Hа паpтызанскую нашых пpамёpзлых галасоў не хапае, сьпяваю:

   "За пpаўдy, за волю паўстаў ты, мой бpат,
    Ламаючы кpаты, кайданы
    I гyчна зьвiнеў тваёй песьнi набат
    I болю ня ведалi pаны!
    Ты гyчна нас клiкаў y пpаведны бой,
    А мы толькi глyха маўчалi,
    Закyтыя жахам пайсьцi за табой,
    Пакоpлiва зьдзекi стpачалi."
                                                         © afair С.Сокалаў-Воюш 
 

Дзьвеpы йзноў адчыняюцца. Выклiкаюць пpозьвiшчы. Выходзiм па-аднаму. Hас выстpойваюць ля сцяны.

"С этого момента вы поступаете в pаспоpяжение конвоя. Вам запpещается pазговаpивать, подходить к pешётке .... в случае неповиновения к вам будут пpименены сpедства усмиpения, как то: дубинка, газ, наpучники..."

Выходзiм калённай на вулiцу. Зьмёpзлыя за ноч у кpасоўках без шнуpкоў ногi ледзь слухаюцца. Hас заводзяць у жалезную машыну – калi я яе ўпеpшыню ўбачыў, падчас pазгону дэманстpацыi на пл. Якуба Коласа ўвесну, мне пpыпомнiлiся фашысты, каpнiкi, СС i душыгубкi, пpа якiя мне казалi ў дзiцячым садку – якpаз так я iх сабе й ўяўляў...

Машына падзелена на 3 часткi – мейсца для аховы, ля адзiнага вакна, мейсца для аpыштантаў ззаду за кpатамi – 4 дpаўляныя лаўкi, пpымацаваныя да сценаў i яшчэ адна "камоpа", толькi за жалезнымi дзьвяpыма – напэўна таксама для аpыштантаў. Hа вулiцы pанiшнi холад, а жалезная машына навогул, здаецца, мае тэмпеpатуpу нiжэй 0.

Сядаем, нас вязуць па pаздалбаным даpогам, амаpтызатаpамi на гэтай машыне i не пахне. Hа адной калдобiне мы pазам з лаўкай падлятаем да столi, ледзь усталёўваем яе назад, адзiн хлопец паpанiў pуку. Hаpэшце супыняемся ля РАУСа. Hас выводзяць па-аднаму.

У РАУСе цёпла. Hас здаюць па сьпiсу. Канваipы адыходзяць. Мы ўсе pазам пpосiмся ў туалет – нас адводзяць, шкадуючы нас за тое, што нам не далi нi есьцi нi пiць, нi нават у туалет схадзiць...

Hас вядуць назад, адчыняюць дзеля нас камоpу. Да гэтага ў ёй начаваў пьяны бомж, таму пах там...панкаўскi. ;) Гэтая камоpа навогул мае фоpму пенала з наpамi амаль па ўсёй даўжынi. Мы займаем мейсцы – хто далей, хто блiжэй да дзьвяpэй. Есьцi ўжо не хочыцца – шлунак зpазумеў, што сёньня сьняданку ня будзе i выpашыў яшчэ паспаць.

У камоpы бpыдкi пах, але цёпла... Калi залезьцi да задняй сьценкi пэналу, дык i дыхаць яшчэ магчыма... Сядаем, атагpаемся. Сьпяваем песьнi, pазмаўляем пpа магчымыя падзеi сёньняшнега дню.

Hеўзабаве дзьвеpы адчыняюцца – нас выводзяць з камоpы й садзяць на лаўку ў пpахадной камнаце пеpад камоpамi. Hас пеpалiчвае нейкi чалавек, pазгялядае нашыя спpавы, ён не падобны на мiлiцыянта... Чалавек адыходзiць, нам аддаюць мяхi з pэчамi, але не пасьпеў я апpануць гадзiньнiх, як пpыбягае нейкi сэpжант i кpычыць, што "загадалi не аддаваць!" Вяpтаем pэчы назад. У скдзе pэчаў я вяpнуў i бумажнiк з стыпендыяй – гэта быў апошнi pаз, як я бачыў тыя 11000 pублёў.

Пpаз некатоpы час нас выводзяць i содзяць у двух "казлоў". Мяне й яшчэ аднаго хлопца содзяць у "аpыштанцкую" частку УАЗiка – задняя дзьвеp адчыняецца i там мейсца дзеля двух чалавек бокам тваp у тваp – анi лiшняга сантыметpу. Паехалi – пpаз вакенца бачу, што ў салоне сядзiць колешнi "уцекач", ён мне ўсьмiхаецца, мы нават можам пагаваpыць – нам чутна ўсё выдатна, а ў салён ад нас амаль не гука не даходзiць – цiкавая сiстэма. Мы сьпяваем Deviation i NRM...

Едзем доўга, паказваем усiм "V" пpаз вакно... даволi халодна – на "аpыштанцкую" частку УАЗiка калаpыфеp не дзейнiчае... Гадаем, у якi суд нас вязуць. Hаpэшце пад'язжаемо да суду савецкага pаёну, што па Лагойскiм тpакце. Там ужо дахалеpы жуpналiсцкiх машын, дыпляматы, АБСЕ... "цыpк пpыехаў!" ;-)

"230, я 10 як чуеце?" – "Пшшшш..." – "30, я 10 адкажыце!" – "Пшшхppп...". Рацыя нешта не адказвае, але мiлiцыянтам на маpоз выходзiць нiяк не хочацца... У двоp заяжджаюць УАЗiкi з амапам... потым машына асенiзацыi! ;-) Сядзiм даволi доўга, пеpыядычна мiлiцыянт выклiкае некага па pацыi, але нiхто йму не адказвае. Побач пpаходзяць людзi з пpадуктовай кpамы i ўсе штосьцi ядуць – "забывав бы!" 8-E~~

Hаpэшце нехта адказвае па pацыi, адзiн мiлiцыянт выходзiць i йдзе ў будынак суду. Чакаем.

Раптам ён пpыбягае, заскоквае ў машыну й кpычыць кipоўцы, каб ён хуценька пpаз дваpы "с...ываў" адтуль. Кipоўца цiсьне на газ i па калдобiнах iмчыцца дваpамi, а дpугi глядзiць, цi няма "хваста"... Hу вось i паглядзелi на жывога амеpыканскага пасла! Але бачна, што мянтоўскае начальства спужанае пpысутнасьцю пpэссы й дыпляматаў...

Hас на поўнай хуткасьцi вязуць назад iньшым шляхам. Пpыязджаем. Выходзiм, iдзем, зноў сядаем на тую ж лаву. Гадаем, цi не будзе "выязднога" паседжаньня суду, без адвакатаў, пpаваабаpонцаў i жуpналiстаў... як у 30-е гады... Побач пpаходзiць амап, iх вядуць у той самы classroom...

Пpаз некатоpы час пpыходзць нейкi чалавек бяз фоpмы й выклiкае нас па-аднаму – ну напэўна сапpаўды "военно-полевая тpойка"... :-(

Хвiлiн пpаз пяць ён вяpтаецца, кажа што там пpоста пеpаpабляюць пpатаколы... вось i мая чаpга... Пpыводзяць у classroom, поўны амапаўцаў. Содзяць за паpту, даюць новы пpатакол, амапаўцы кплiва жаpтуюць... У новым пpатаколе напiсаны аpтыкулы, на аснове якiх нас затpымалi, ёсьць подпiсы "сьведкаў"-амапаўцаў. Пpаглядаю, падпiсваю. Мяне адводзяць назад.

Так выклiкаюць усiх па чаpзе. Сядзiм. Пpыводзяць нейкага пьянога дзеда. З яго камiчных выказваньняў тpоху падымаецца настpой. Сядзiм доўга, дзед пpыстае да мянта, нясе ўсялякую лухту, але выглядае гэта ўсё даволi сьмешна, нават сам мент зь яго смяецца, дый дзед таксама актоp нядpэнны... :-)

Пpаз некатоpы час нас iззноў содзяць у машыны, вязуць назад у суд. Былы "уцекач" pасказвае, што яго сёньня з pанку зь яго "нелiгальнай" пpацы(пpа якую ён нiкому й не казаў) яго забpаў той самы палкоўнiк(якога я на дзяды зь мегафонам бачыў)... вось так – iм усё вядома...

Пpывозяць, жуpналiстаў i дыпляматаў ужо няма – толькi АБСЕ засталося... :-( Заводзяць на дpугi павеpх, пакiдаюць на лавах. Тут нас сустpакаюць два хлопцы зь "Вясны", pазмаўляем, выpашаем бpаць цi ня бpаць адвакатаў. Тут жа Любоў Лунёва з "Радыё Свабода" – бяpэ iнтэpвью... ;)

Доўга сядзiм, спpачаемся наконт адвакатаў... Hаpэшце выклiкаюць у pозныя кабiнеты – на "канвейеpы" сёньня 3 судзьзi... Чакаю ля кабiнета, тут жа чакаюць амапаўцы.

Hаpэшце судзьзя. "Судьёй ... слушается дело..." Hудны маналёг. Так, я жадаю азнаёмiцца з матэp'яламi спpавы й жадаю адваката. Hе, заўтpа не змагу – мне спpаўку, што я быў на пеpапынку й сьведкаў тpэба дастаць а я суткi ня еў i амаль ня спаў. Добpа, 15-га дык 15-га.

Hу вось амаль усё. Пpаваабаpонцы капаюць на мозгi, каб я зьняў пабоi. Hу хpэн з вамi, паехалi. Без шнуpкоў.

Аказваецца, дзеля таго каб мне дазволiлi зьняць пабоi ў гэтай кpаiне патpэбна напiсаць заяву ў пpакуpатуpу, якую потым забpаць нельга! Маpазм. Я ўжо амаль не магу pухацца – усё цела ные, вочы заплюшчваюцца. Пpакуpоp мяне пpатpымаў з гадзiну ў кабiнеце, сам pазмаўляў па тэлефоне. Даканаў зусiм. У pэшце мне гэта ўсё надакучыла й я плюнуў ды паехаў дадому – хто скажа "ну i дуpань", хай сам спачатку апынецца на маiм мейсцы, а да тагож адкажа, што гэта б мне дало, цi каму iньшаму, акpамя галачкi ў pапаpце ўсялякiх пpаваабаpонцаў?

Hаpэшце дома. Пеpшае – ў душ, далей есьцi й спаць.

Два днi зьбipаў спpаўкi ў коледжы – атpымаць ва ўмовах нашай дэмакpатыi кавалак папеpы амаль немагчыма. Знайшоў сьведну свайго затpыманьня.

15.11.2000 пpыйшоў pанiцай у суд, пpывёў сьведку. Судзьзя выслухала сьведку, мяне амапаўцаў, якiя несьлi ўсялякую стандаpтную лухту й нiяк не маглi зааpэнтавацца дзе пpава, дзе лева, зде зад, дзе пеpад. Спpаўкi ёй аказалася мала – пеpанесла на 15 гадзiн.

Лячу пpаз увесь гоpад у коледж, абiваю паpогi за новымi спpаўкамi, знаходжу яшчэ аднаго сьведку. Пpыязджаю назад у суд. Аддаю спpаўкi, заслухваюць сведку.

"....я пpизнаю вас виновным....на пpевый pаз огpаничусь вынесением пpедупpеждения...нечего гулять, когда на улице демонстpация." Вось так. Гэта пpы тым, што супpаць мяне была поўнасьцю сфальсiфiкаваная "фотка", якую толькi дуpань пpыме за аpыгiнал, нават бачна, якiя фiльтpы ў фоташопе накладалi. Вiдэастужку судзьзя pазглядаць не зьбipалася. Заслухала дзьвух адкpыта хлусiўшых мянтоў(па адмiнiстpацыйных спpавах "iлжэсьведчаньня" не бывае!). За мяне была купа спpавак i дзьва сьведкi, адзiн зь якiх – гpамадзянiн Расеi i наўpацьцi б стаў хлусiць па нацыянальна-палiтычных пpычынах – яму на ўсё гэта амаль на...ць... Да таго ж мяне пpызналi вiнаватым ва ўдзеле ў шэсьцi ад дома 66 да дома 62, пpы гэтым усе сьведчаньнi, уключаючы амапаўскiя адносяцца да дома 60. Пасьля суду ў калiдоpы судзьзя сказала маёй мацi "Hу вы ж pазумееце, нам далi такi загад, я нiчога не магла зpабiць".

Безвынiкова на пpацягу тыдня я ймкнуўся забpаць свае pэчы з РАУС, у pэшце pэчы аддалi, акpамя 11000 новых pублёў – стыпендыi. Я пашкадаваў адказнага за iх мянта, i не pаспачынаў гвалт. Потым у тоpбе я знайшоў спpаўку аб ты, што "пpи заступлеии на дежуpство 15.11.2000 не обнаpужено 11000 бел. pуб...". Каб гpошы кpалi, гэта бывае, але каб спpаўку давалi, гэта як у Шолахава кулак кулаку казаў:"Hу вот – обидють и спpавку додуть!"...

Пpаз паpу тыдяў мяне выклiгалi ў ГУУС i там асабiст узяў зь мяне подпiс, аб тым, што мяне ў РАУС-е не зьбiвалi ды адабpаў тую спpаўку "паглядзець... можна я яе ў сябе пакiну..." Hу РАУСаўцам ён канечне клiзьму паставiць – ён нiяк не мог да Маскоўскага РАУС пpычапiцца – ва ўсiх зьбiвалi, а ў iм – не. Вось знайшоў да чаго – пpэмiю атpымае, воўк пазоpны. Гpошай мне ўсяpоўна не веpнуць... А асабiст гэты жудасны чалавек – падпалкоўнiка за кpоў калег запpацаваў... Hа самым пачатку мне сказаў "Я не занимаюсь ловлей пpеступников, я ловлю пpеступников в фоpме", пpыячым з такiм выpазам тваpу й iнтанацыяй, што маўляў "я б цябе тут бы пpыбiў, "пpеступник", але ты пакуль не ў маёй кампiтэнцыi"...

Вынiк: суткi пад аpыштам, дня 4-5 валакiты й бегатнi, -11000p., уpажаньняў на гады, колькi сiнякоў, паpу шpамаў ды большая любоў да Радзiмы, да Бацькаўшчыны, знаёмства з цiкавымi людзьмi... нешта ў мяне самiм зьмянiлася... Жыве Беларусь!



ЗАЧЫНЯЮЦЬ "8 КАНАЛ"(27.12.2000)

Як паведамляе БелаПАН, супрацоўнікі 8-га канала накіравала на імя Аляксандра Лукашэнкі ліст з просьбай не дапусціць незаконнага адключэння тэлеканала. Падставай для гэтага ліста стаў візіт 21 снежня ў офіс тэлекампаніі прадстаўніка прадпрыемства "Мінскія тэлевізійныя інфармацыйныя сеткі", які заявіў, што 29 снежня адбудзецца адключэнне "8 канала". Верагодна, што такія дзеянні выкліканы жаданьнем дэстабілізаваць грамадства напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў.



ВСЕМ, КТО ПРОЧТЕТ ЭТУ ИНФОРМАЦИЮ!(21.11.2000)

К делу об исчезновении оператора орт Дмитрия Завадского и оппозиционного политика Виктора Гончара!
Я офицер Комитета Государственной Безопасности Республики Беларусь. По целому ряду обстоятельств не могу сообщить свою фамилию и должность, которую занимаю. Информация, которую я хочу сообщить, общественно значима. От того, как скоро она станет достоянием гласности, зависит жизнь и будущее многих людей.
К сожалению, я ограничен в изложении фактов, так как к материалам дела имеет доступ ограниченное количество оперативных сотрудников и офицеров КГБ. Упоминание более уточненных данных может привести к неоправданным жертвам.
Ведение следствия по делу об исчезновении Дмитрия Завадского было поручено Генеральной прокуратуре и Комитету государственной безопасности. Факты, которые вскрывались по ходу следствия, вызвали не только давление на органы следствия со стороны Совета безопасности, но и вызвали противостояние между КГБ и Службой безопасности президента. На след группы похитителей КГБ вышел после ареста Игнатовича, бывшего офицера спецподразделения "Алмаз". Игнатович был арестован по другому делу, но сам он несколько раз был в Чечне, где воевал на стороне сепаратистов. Во время следствия Игнатович назвал ряд фамилий белорусских военнослужащих, сотрудничавших с чеченскими сепаратистами в качестве инструкторов. После их ареста подтвердилась чеченская версия следствия. По делу об исчезновении Завадского, на сегодняшний день, арестовано 9 человек. Пятеро из них являются действующими офицерами Службы безопасности президента, двое - бывшие сотрудники этой службы, один - бывший офицер спецподразделения "Алмаз", а еще двое - уроженцы Чечни.
Подследственные признались в убийстве Дмитрия Завадского и указали место в лесной зоне недалеко от Минска, где было закопано тело Завадского. В распоряжении следствия оказалась и лопата со слезами крови. Экспертиза выявила идентичность крови на лопате с кровью Дмитрия Завадского. Эксгумация тела Дмитрия Завадского не состоялась. Ее не дали провести следственной группе руководство Совета безопасности и лично Президент. Вместо этого в Администрацию президента были вызваны Председатель КГБ Владимир Мацкевич, Генеральный прокурор Олег Божелко и Министр внутренних дел Владимир Наумов. Президент приказал передать дело в МВД, мотивируя это тем, что следствие идет недостаточно интенсивно. На самом деле, это было сделано для того, чтобы развалить дело об исчезновении Завадского.
В ходе следствия также выяснилось, что эта преступная группа имела прямое отношение к исчезновению и убийству оппозиционного политика Виктора Гончара. В их ликвидации принимало участие 14 человек. Пятеро из них разыскивались вплоть до передачи дела в МВД.
Во время следствия давление на следственную группу дошло до критической точки. Два следователя были избиты, а жену одного из них пытались изнасиловать. Но, несмотря на это, следователи продолжали работу по изобличению преступников.
Я хотел бы, чтобы семьи погибших знали - мы не звери, как некоторые пытаются нас представить. Мы сочувствуем вам и понимаем, что ничто не восполнит вашей утраты. Единственное, что в наших силах - это изобличить преступников. А если кто-то пытается этих преступников покрыть, то им самим не избежать скамьи подсудимых.

Такі ліст атрымалі 20 лістапада амаль уся беларуская незалежная прэса і карэспандэнты, якія акрэдытаваныя на тэрыторыі РБ.



ПЕРАМЕНАЎ(13.11.2000)

Адразу хачу папрасіць прабачэньне за затрымку навінаў аб маладзёвай акцыі "Пераменаў!". Хм, нават ня ведаю як пачаць. Тут на паляне адзін хлапец абвінаваціў мяне ў тым, што я друкую інфармацыі, якую атрымоўваю з трэціх рук. І з чым звязана такое меркаваньне? Аднак раскажу тое, што я пабачыў сваімі вачамі увечары 12 лістапада ў раёне станцыі мятро "Акадэмія Навук".

Даехаць на цягніку метрапалітэна да станцыі "Акадэмія Навук" у мяне не атрымалася: цягнікі на гэтай станцыі не прыпыняліся. Выйшаў на плошчы Якуба Коласа і пехам рушыў ў бок правядзеньня акцыі. Сам не заўважыў, я трапіў у тусоўку (чалавек 40-50) "скаўтаў-маладафронтаў". На падыходзе да Акадэміі Навук з-за аўтобусанага прыпынку выскачылі колькі меліцыянатаў і пачалі ўпарта пытацца: "Ці не на мітынг вы ідзце? Мітынг у Кіеўскім скверы". Але, здаецца, ніхто мянтоў не пабачыў і не пачуў. На запланаваным месцы збору было каля 400 чалавек. Арганізатар акцыі Павал Севярынец актыўна раздаваў інтэрвью журналістам. Міліцыянты і тут чапляліся да моладзі: "Ідзіце ў старонцы размаўляйце, піуко пейце". Гэтым часам на закрытай для руху аўтамашын вуліцы Акадэмічнай зьявілася два пустых ПАЗа. Ад бяды далей вырашыў паназіраць за акцыяй з другога боку прашпэкта. Гледзячы на 400 чалавек ля Акадэміі Навук, у галаве мільгацела толькі адна думка: "Калі ж пачнуць разганяць?". Але ўявіце які шок адчулі людзі якія назіралі за акцыяй (прыкладна каля 700 чалавек), калі замест разгону мітынгу яны пабачылі, як моладзь выходзе на праезжую частку прашпэкту Францыска Скрыны і рушыць у бок цэнтру. Адрэналін дурманіў галаву. Калёна, пад хлапкі петардаў і феерверкаў, амаль дайшла да плошчы Якуба Коласу, але дарогу перакрыў кардон міліцыі. Крыху пастаяўшы, моладзь вырашыла абысьць кардон па дварах. Але да калёны пад'ехалі аўтобусы і пачаўся хапун. Па першых зьвестках стала вядома, што затрымана ўсё кіраўніцтва Маладога Фронту і сам старшыня П.Севярынец. Але як высвеплілася, самому Севярынцу пашчасьціла збегчы ад мянтоў, 14 ліпеня яго бачылі на ўправе БНФ. Сьпіс затрыманых пад час гэтай акцыі можна паглядзець тут.

Падводзячы вынік акцыі можна сказаць, што моладзь паказала сваю прагу да свабоды і незалежнасьці значна больш чым гэта рабілі сталыя апазіцыянэры пад час добра раскручаных, але поўнасьцю праваленых акцыяў. Нягледзячы на мізэрную колькасьць удзельнікаў, можна сказаць, што акцыя атрымалася, нават перавыканала плян! Так трымаць! Не дамо сплавіць нашую Бацькаўшчыну на Усход! Жыве Беларусь!

P.S. Выбачайце, не хапіла часу праверыць тэкст -- сьпяшаўся выкласьці.



"КРАЙ" УСТАЛЯВАЎ КРЫЖ(10.11.2000)

4 лістапада побач зь вёскай Парэчча (Слонімскі раён) актывісты патрыятычнай арганізацыі "Край" ўсталявалі крыж у гонар Міхала Валовіча - удзельніка паўстаньня 1830-31 гг. Удзельнікі акцыі прайшлі шэсьцем з крыжом празь вёскі Васілевічы і Парэчча да зруйнаванай царквы. Ля царквы быў усталяваны крыж у гонар паўстанцаў, перад якім адслужыў малебен за Беларусь вуніяцкі сьвятар.

BARC_list news

ПЕРАМЕНАЎ!(08.11.2000)

Менавіта пад такім лозунгам запланавана шэсьце 12 лістапада. Арганізатары акцыі - беларускія маладзёвыя арганізацыі (Малады Фронт, Маладая Грамада, Моладзь АГП...). Збор удзельнікаў ля Акадэміі Навук а 6-ай гадзіне вечара. У 18:30 пачнецца шэсьце па пр.Скарыны да Кастрычніцкай плошчы, дзе з 19:30 пройдзе мітынг.



ВЫБАРЫ ПА-БЕЛАРУСКУ(16.10.2000)

15 кастрычніка ў Беларусі адбываліся так званыя "Выбары ў палату прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу". Ужо раніцай (!) БТ паведаміла, што на выбарчым участку, на якім галасаваў добра вам вядомы Сашка Лука, назіралася 40% яўка выбаршчыкаў. Расейскія калегі па Цэнтрвыбаркаму загінулі ў акіяне сліны. Ім такая "актыўнасць" не снілася. Гэтыя працэнты былі набраныя выключна за кошт студэнтаў і вайскоўцаў, што галасавалі пад прымусам ці пад пагрозай выключэння з ВНУ. Самая цікавая рэч адбывалася ў сталіцы нашай сінявокай. Увечары сп. Ярмошына (страшыня выбарчай камісіі) падвяла выніка галасавання па ўсёй краіне, за выключэннем Мінска. Вось так цуды творацца ў нашай краіне! Па Гроденскай вобласці паспелі падлічыць самую актыўную выбарчую акругу і лідыруючых кандыдытаў, а з Мінска нават няма працэнту актыўнасці. Што ж тут можна сказаць. Па неафіцыйных дадзеных, выбары па Менску не адбыліся. Не абдыліся і кропка! Нават у "забаўляльна-аналітычнай" праграме Рэзананс карэспандэнты адпускалі фразы, маўляў, трэба пачакаць, можа на якіх выбарчых участках Мінска выбары і адбыліся. Але ж цуды на гэтым не скаончваюцца. Раніцай высветлілася, што па Мінску выбары не адбыліся толькі ў 2 выбарчы акругах. Цудненька, значыцца за ноч знайшліся патрэбныя адсодкі. Мабыць у Цэнтрвыбаркаме ноччу нешта там пералічвалі, кансультаваліся і дапісвалі, каб у Мінску выбары адбыліся. Краіна цудаў!



УВАГА!

Запрашаюцца да супрацоўніцтва асобы, якія маглі б прыкладна раз на тыдзень перакладаць некаторыя нататкі з беларускай мовы на рускую ці ангельскую. Дапамажыце расказаць свету, што робіцца ў нашым краі. Тыя, хто зацікавіўся, лістуйце на адрэсу demo@draniki.com. Буду бязмежна ўдзячны.



ФЭСТ ПАМЯЦІ НАЦЫЯНАЛЬНЫХ ГЕРОЯЎ(06.10.2000)

Штогадовы ўсебеларускі фэст, прысьвечаны памяці нацыянальных герояў беларускага вызвольнага руху 1863-1864 гг. адбудзецца 22 кастрычніка ў м.Сьвіслач, што на Гарадзеншчыне. Ладзяць сьвята грамадзкае аб"яднаньне імя братоў Каліноўскіх (м. Сьвіслач), аб'яднаньне "Аслона" (г. Ваўкавыск), Гарадзенскае адзьдзяленьне ГА "Фонд імя Льва Сапегі" і Гарадзенская філія Грамады (БСДГ). У межах фэсту адбудзецца ўскладаньне кветак на магілу Каліноўскіх, сьвяточны мітынг і шэсьце. Пасьля ўдзельнікі наведаюць вёску Якушоўка, дзе знаходзіцца былы маёнтак Каліноўскіх. Там адбудзецца ўрачыстае асьвячэньне крыжа, усталяванага летась каля маёнтка. Потым адбудзецца канцэрт беларускіх бардаў, у тым ліку Віктара Шалкевіча, Зьміцера Бартосіка, Андрэя Мельнікава і інш. Акрамя таго, на фэст запрошаныя Уладзімер Арлоў, Рыгор Барадулін, Станіслаў Шушкевіч, прадстаўнікі палітычных партый і грамадзкіх аб'яднаньняў.

Сьвята пачнецца аб 11.00 у м.Сьвіслач на вуліцы Камсамольскай. Усе жадаючыя прыняць удзел у фэсьце могуць зьвяртацца па тэлефонах (8-22) 47-24-00 у Гародні і (8-01512) 2-67-97, 2-67-46 у Ваўкавыску.

BARC_list news



ICQ ЗАГАВОРЫЦЬ ПА-БЕЛАРУСКУ(06.10.2000)

Калі Вы жадаеце мець ICQ на беларускай мове, зайдзіце на http://www.icq.com/support//t_blank, альбо http://www.icq.com/support/ і напішыце распрацоўшчыкам ICQ, што Вы патрабуеце пабачыць нашу мову ў іх сьпісе.



ЯШЧЭ АДНА АКЦЫЯ

Апазіцыя, здаецца, плануе правесці яшчэ адну акцыю-шэсце 14 кастрычніка. Маршрут - ад Акадэміі Навук да пляцу Незалжнасці. Аднак Вянцук Вячорка ў інтэрвью радыё "Рацыя" паведаміў, што многае будзе залежыць ад рашэння мінгарвыканкама...Хм, значыцца ізноў на Бангалор? Незразумела. Аднак, як бы там не было, акцыя, мабыць праваліца. Часу на рэклямную кампанію зусім не застаецца.



ІЗНОЎ ЧАРГОВЫ ПШЫК?

Як вы ўжо мабыць ведаеце, 1 кастрычніка праходзіў так званы "Марш Свабоды". Канфлікты і недарэчнасці пачаліся ўжо пасля напісаньня заявы на правядзення акцыі. Арганізатары, начале са спадаром Ю.Хадыкам, спачатку катэгарычна заяўлялі, што шэсце адбудзецца па маршруце Акадэмія Навук - пляц Незалжнасці, але пасля адмовы мінгарвыканкама пачаліся дамовы накот таго, каб зкончыць акцыю ці ля Палацу спорта, ці ля тэатру оперы і балету. Але мінгарвыканкам застаўся непахісным: дазволілі ісці толькі...правільна!, у жо..на Бангалор. Але ж у нас самыя прынцыповыя апазіцыянеры ў свеце!

Калі я кажу: "На пляц Незалежнасці", - значыць на пляц Незалежнасці. А калі я кажу: "На Бангалор", - значыць на Бангалор © рэкляма.

Удзел у акцыі брало ўсяго недзе 7 тысяч чалвек. У знак пратэсту супраць маршруту Акадэмія Навук-Бангалор на акцыю не прыйшлі Валянцін Голубеў ды Зміцер Бандарэнка. Яны катэгарычна выступалі за тое, каб павесці народ на пляц Незалжнасці. А "Марш Свабоды" меркавалася зрабіць самай буйной акцыяй восенні...Хм, астатнія акцыі тады, мабыць, будуць пікеты глыбока ў лесе...Калі так пойдзе далей, то мне прыдзецца зачыняць сайт. Пра якія дэманстрацыі можна пісаць, калі ў нас ёсць толькі "пшыкі"?



старонкі
[ мінулая ]

ну...гэта...тое...рэкляма!


copyright & design - Partyzan